ЧУ́ДАЎ МАНАСТЫ́Р, Аляксееўскі Архангела-Міхайлаўскі,
мужчынскі манастыр рус. правасл. царквы ў Маскоўскім Крамлі. Засн. каля 1358—65 мітрапалітам Аляксеем. Да 1561 яго ігумен лічыўся першым сярод ігуменаў рас. манастыроў. З канца 14 ст. цэнтр кнігапісання. У 17 ст. ў манастыры дзейнічала грэка-лац. вучылішча. Скасаваны пасля Кастр. рэвалюцыі 1917, будынкі (16—19 ст.) знесены ў 1930-я г. Збор рукапісаў Ч.м. 11—13 ст. зберагаецца ў Гіст. музеі Масквы.
т. 17, с. 286
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)